ХАРАКТАРЫСТЫ́ЧНАЯ ФУ́НКЦЫЯ ў тэрмадынаміцы,

функцыя незалежных параметраў (гл. Параметры стану), якія вызначаюць стан тэрмадынамічнай сістэмы. Да Х.ф. адносяць патэнцыялы тэрмадынамічныя і энтрапію. Х.ф. сістэмы роўная суме Х.ф. яе складальных частак. З дапамогай Х.ф. і яе вытворных па незалежных пераменных (т-ры, аб’ёме і інш.) вызначаюць тэрмадынамічныя ўласцівасці сістэмы.

т. 16, с. 543

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)